- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Студэнты філалагічных факультэтаў, вывучаючы літаратуру роднага краю, перш за ўсё знаёмяцца з фальклорам – найстаражытнейшай формай вуснай народнай творчасці. З казкамі, прыказкамі і прымаўкамі, з песнямі і загадкамі. Існуе шмат зборнікаў, дзе пад адной вокладкай знайшліся матэрыялы, сабраныя ў розных вёсках, розных рэгіёнах. Але сабрана яшчэ не ўсё. Фальклор жыве, пакуль жыве народ. Адным з заданняў студэнтаў – сабраць, спісаць народную творчасць. Дадзены зборнік – метадычны дапаможнік, які падкажа якім чынам трапіць да людзей, як іх «раскруціць» на размову, якія пытанні задаць, як павесці гутарку, каб даведацца як мага больш. Дапаможнік падзелены тэматычна: Казкі, рытуальныя творы, малыя жанры беларускага фальклору, пазаабрадавая лірыка, народна-драматычнае мастацтва, духоўныя вершы і псальмы, дзіцячы фальклор, а таксама сучасны гарадскі.