- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вядомы і неардынарны беларускі паэт Зьміцер Вішнёў прадстаўляе зборнік сваіх вершаў. Свае творы аўтар аднак не называе традыцыйнымі вершамі, бо паэзія Вішнёва – гэта сучасная пастмадэрнісцкая літаратура эўрапейскага ўзроўню. Тэксты – вось тое трапнае і непаўторнае азначэньне творачасьці Зьмітра Вішнёва. Сам зборнік вершаў складаецца ў шасьці частак, кожная зь якіх вызанчаецца завершанасьцю і асэнсаванасьцю. І безумоўна аўтар перадае сваё разуменьне гэтага сьвету. У творчым багажы літаратара – некалькі кніг прозы і паэзіі, у тым ліку “Верыфікацыя нараджэння”, “Ich sitze im Koffer”, “Фараон у заапарку” і іншыя. Творы Змітра Вішнева перакладзеныя на больш чым 20 моваў свету. Усё ведаюць Зьмітра Вішнёва, як чальца знакамітага літаратурнага «Бум-Бам-Літа», гэткага пэрфарматара, і часам на гэта толькі і зьвяртаюць. Але ўсё гэта толькі другі бок творчасьці Вішнёва. Не галоўны. А ёсць і першы – галоўны. Вішнёў уварваўся ў сучасную беларускую літаратуру ў 1998 году ашаламляльнай кніжачкай сваіх вершаў «Штабкаваны тамтам” і цяпер прадстаўляе чарговы збор твораў. (З.К.)