Філіпенка: павага, гонар і недапушчальнасць недапушчальнага — такая мая ідэя
2022-08-25 21:15
У эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Саша Філіпенка.
Мы адвыклі самі прымаць рашэнні па жыццёва важных для нашай краіны пытаннях. Проста таму, што нас ужо шмат гадоў як пазбавілі гэтай магчымасці і гэтага права. У грамадзян гэтай краіны мусіць быць магчымасць самакіравання. І не толькі сваім домам, але і сваім горадам, сваёй вобласцю. Гэта верне нам гонар і годнасць, перакананы Саша Філіпенка.
Пра тое, чаму без гонару і годнасці мы не здолеем пабудаваць Новую Беларусь, што азначае “недапушчальнасць недапушчальнага”, як беларусаў змянілі пратэсты і ці вернем мы сабе мову і гісторыю, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашам Філіпенкам.