- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу арыентавана на настаўнікаў фізікі і астраноміі і складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У выданні прадстаўлена прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па фізіцы для 7—9 класаў (2 гадзіны на тыдзень), 10, 11 класаў (базавы ўзровень — 2 гадзіны на тыдзень), 10, 11 класаў (павышаны ўзровень — 4 гадзіны на тыдзень) і па астраноміі (1 гадзіна на тыдзень). У планаванні прадугледжана размеркаванне вучэбных гадзін па кожнай тэме, а таксама адзначаны тэмы ўрокаў і параграфаў адпаведных вучэбных дапаможнікаў, па якіх вывучаецца дадзеная тэма.