- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перад вамі вучэбны дапаможнік «Фізіка» для 10 класа. У гэтым навучальным годзе вы будзеце працягваць вывучэнне цеплавых і электрамагнітных з’яў у раздзелах «Малекулярная фізіка» і «Электрадынаміка». Каб работа з дадзеным дапаможнікам прынесла больш карысці, выкажам некалькі парад. Спачатку прачытайце параграф ад пачатку да канца, а затым бярыцеся за яго дэталёвую прапрацоўку. Неабходна не толькі засвоіць яго змест, але і вывучыць азначэнні фізічных паняццяў, фізічных велічынь, асноўныя формулы, правілы, законы і прынцыпы.