- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Францыск Скарына і яго час» — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя (пасля Купалаўскай). Асвятляе жыццё і творчасць усходнеславянскага і беларускага першадрукара, вучонага, асветніка і пісьменніка эпохі Адраджэння Францыска Скарыны. Даведнік фактычна з’яўляецца падрахункам развіцця скарыназнаўства ў краіне. У кнізе 728 артыкулаў. Змешчаны артыкулы пра ўсе выданні Ф. Скарыны, у якіх даецца аналіз структуры выдання і паліграфічных асаблівасцей выканання, гісторыя знаходкі і вывучэння, інфармацыя аб наяўнасці выдання ў кнігазборах краіны і за мяжой; артыкулы пра мастацкае аздабленне выданняў, іх графічную арнаментыку, а таксама пра кожную з кніжных гравюр. Шэраг артыкулаў прысвечаны гістарычным дзеячам і геаграфічным месцам, якія неаднаразова сустракаюцца ў тэкстах скарынінскіх прадмоў і пасляслоўяў. Частку матэрыялаў даведніка складаюць абагульняльныя артыкулы пра кнігавыдавецкую, асветніцкую, літаратурную і навуковую дзейнасць Ф. Скарыны, у якіх разглядаюцца яго філасофска-этычныя, дзяржаўна-прававыя, эстэтычныя погляды, патрыятызм. (Да чатача, фрагмент)