Free Belarus Center запускае Акселератар адвакацыйных праектаў
2022-08-12 16:31
Free Belarus Center запускае Акселератар адвакацыйных праектаў і запрашае беларускіх актывістаў_ак да ўдзелу ў 3-х месячнай праграме.
Падчас Акселератара вы зможаце даведацца:
што такое «адвакацыя» і якія бываюць яе віды;
пра этапы, інструменты і тактыкі адвакацыйнай кампаніі;
як выбудоўваць камунікацыйную стратэгію;
таксама вы зможаце падчас афлайн сесіі наведаць профільныя дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі.
Акселератар стартуе з афлайн трэнінг-праграмы
12-14 верасня ў адной з краін ЕЗ, потым удзельнікі будуць працаваць з ментарам (анлайн), а ў фінале - пітчынг праектаў (анлайн). Лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты (ад 500 да 2000 USD).
Падрабязнасці
тут.