«МохнАРТэ» распачынае новы сезон
2025-12-02 14:30
Фундацыя «МохнАРТэ», якая займаецца падтрымкай беларускіх мастакоў за мяжой, распачынае новы сезон сваёй дзейнасці.
Пра тое, якія планы ў новым сезоне, кажа стваральнік фундацыі і мецэнат беларускага мастацтва Валянцін Сельвясюк:
- Ёсць у нас ужо заяўкі на 2026 год. Ёсць адзін праект, можа ён яшчэ ў стадыі фармавання, я пра яго цяпер расказваць не буду, але вельмі цікавы праект, як мне здаецца. Будзем аб’яўляць адкрыты конкурс для мастакоў, якія захочуць падаць свае заяўкі на 2026 год.
Фундацыя «МохнАРТэ» паўстала тры гады таму і праз яе рэзідэнцыю ў вёсцы Махнатэ прайшлі ўжо некалькі дзясяткаў таленавітых беларускіх мастакоў, якія аказаліся па-за межамі краіны.
Цалкам гутарка — у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя