Галоўны рэдактар „Новага часу” Аксана Колб з’ехала з Беларусі за мяжу
2022-08-08 16:23
Галоўны рэдактар „Новага часу” Аксана Колб з’ехала з Беларусі за мяжу.
У чэрвені яна была асуджана на 2,5 гады „хіміі”, але на гэтым пераслед не спыніўся. Як піша Колб у Facebook, у дадатак да згаданага тэрміну яна атрымала 13 сутак і яе зноў пачалі шукаць следчыя цэнтральнага апарату Следчага камітэта. Цяпер яна ў бяспецы.
Аксану Колб затрымалі раніцай 20 красавіка бягучага года. Сілавікі прыйшлі да яе ў кватэру з… кувалдамі і шчытамі. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай. 15 чэрвеня суд прызнаў яе вінаватай у „арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх” (ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Менску ў 2020-м) і прысудзіў „хімію” з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Аксану Колб вызвалілі ў зале суда да накіравання адбыцця тэрміна, і яна здолела выехаць з краіны.
Беларускае Радыё Рацыя