Ганна Кятліньская: Конкурс „Крэсы” – доўгачаканая сустрэча
2020-12-09 14:30
Пачаў працу штогадовы конкурс дэкламацыі для палякаў з-за мяжы „Крэсы” імя Міцкевіча.
У ім прынялі ўдзел 25 дэкламатараў з Беларусі, Літвы, Украіны, Расеі, Кыргызстана, Казахстана, Малдовы, Румыніі і Грузіі.
Кажа адна з арганізатарак конкурсу, кіраўніца Падляшскага аддзялення асацыяцыі „Польская Грамада”, Ганна Кятліньска:
– Беларусь на „Крэсах” прадстаўляюць чацвёра ўдзельнікаў – тры дзяўчыны і адзін хлопец.
Сёлетні фінал конкурсу „Крэсы” пройдзе з 7 па 12 снежня. Cпіс пераможцаў будзе абвешчаны традыцыйна падчас суботняй гала-акцыі. Трансляцыя будзе даступная а 15-й у суполцы конкурсу ў Facebook.
Беларускае Радыё Рацыя