be
pdf

“Гапон” Аповесць у вершах на беларускай мове В. Дуніна-Марцінкевіча

Доўнар-Запольскі Мітрафан
З гісторыі беларускай пісьмовасьці

Час да 60-тых гадоў цяперашняга стагоддзя , г. азн. да апошняй польска-рускай вайны, адзначыўся ў польскай літаратуры вялікім ажыўленнем у вывучэнні мясцовых этнаграфічных элементаў тэрыторый, уваходзіўшых некалі ў склад Польскай дзяржавы. Амаль з пачатку нашага стагоддзя ў гэтай літаратуры пачалі з’яўляцца досьледы аб Маларосіі, Беларусі і Ліцве; гэтыя вобласьці вывучалісь з гістарычнага, этнаграфічнага і эканамічнага боку. Такому напрамку не мала садзейнічаў Віленскі Ўніверсітэт, зачынены пасьля польскага паўстання 30-ых гадоў; у ім сабраліся лепшыя прадстаўнікі польскай навукі таго перыяду, у ім былі лепшыя польскія прафэсары, із яго выйшла шмат вядомых навукоўцаў. Канешне, навука з тых пор пайла на шмат далей, але, аднак, да шмат якіх прац таго часу, вывучаючым старыну Заходне-Рускага краю прыходзіцца звяртацца і цяпер: такія, напрыклад, працы Ярашэвіча, Норбута, Тышкевіча і інш. Уплыў Віленскага Ўніверсітэту прадаўжаўся і пасьля яго закрыцця да падзей 1863 года, калі пачаў моцна павялічвацца вялікарускі ўплыў.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
  • Дата выхаду: 2014
  • Перакладчык: Раманаў Васіль
  • Выдавец: Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Гісторыя, Пераклады, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 2014 by Раманаў В.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org