- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасвіствала ды пакрэктвала зімовая ночка. Марозлівы вецер шкуматаў маё лёгкае паліто, як люты сабака сваю ахвяру. Я звярнуў пад арку дома ў двор, далей — налева, а там — дзверы пад’езда: старыя, без дамафона, але жыхары і тут зачыняліся на ноч ад бамжоў ды валацугаў, як некалі ў нашым мястэчку яўрэі, калі цямнела, зачынялі аканіцы сваіх дамоў ад усялякіх начных жахаў. Сакрэт тутэйшага саматужнага запору я ведаў і хутка ўзбег на шосты паверх. Якраз і галасы за дзвярыма пачуў. Ухапіўся за драцінку, зашморгаў, — дзверы адчыніліся і выштурхнулі мне ў абдымкі вясёлага чалавека. Я пераступіў парог. (фрагмент)