- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасьвіствала ды пакрэктвала зімовая ночка. Марозьлівы вецер шкуматаў маё лёгкае паліто, як люты сабака сваю ахвяру. Я зьвярнуў пад арку дома ў двор, далей — налева, а там — дзьверы пад’езду: старыя, без дамафону, але жыхары і тут зачыняліся на ноч ад бамжоў ды валацугаў, як некалі ў нашым мястэчку яўрэі, калі цямнела, зачынялі аканіцы сваіх дамоў ад верагодных і не-верагодных начных жахаў. Сакрэт тутэйшага саматужнага запору я ведаў і хутка ўзьбег на шосты паверх. Якраз і галасы за дзьвярыма пачуў. Ухапіўся за драцінку, зашморгаў, — дзьверы адчыніліся і выштурхнулі мне ў абдымкі вясёлага чалавека. (фрагмент)