Гарадзенцы прыйшлі падтрымаць Ціханоўскую
2020-05-30 15:37
Амаль 500 гарадзенцаў рознага ўзросту выйшлі на Савецкую плошчу, каб падтрымаць кандыдата пратэсту Святлану Ціханоўскую. Гэтым разам у Гародню завітаў і яе муж блогер Сяргей Ціханоўскі.
Гарадзенцы распавядаюць, што прыйшлі менавіта на сустрэчу з ім:
– Прыйшоў, каб падтрымаць сумленныя выбары. Калі, напрыклад, Лукашэнкі не будзе, то ён дакладна не будзе прэзідэнтам. Калі яго не будзе ў кандыдатах, то гэта лагічна. А каб яго не было ў кандыдатах, вось якраз уся гэта рэч і збіраецца. – Ва ўсялякім разе надзея такая, бо ўжо ўсё дастала ўсіх.
– Людзі, канешне, сабраліся. Але, я лічу, што для такога горада як Гародня, гэта вельмі мала.
– Я думаю, што мы павінны выступаць у любым выпадку, нейкія пікеты, якія зараз праходзяць супраць улады, каб выступаць за нашу базавую свабоду. Каб была свабода выбару, свабода выказвання сваёй думкі і г.д.
– Дзеля таго, каб падтрымаць свабоду, каб былі змены ў нашай краіне ў рэшце рэшт. Хопіць ужо, надакучыла за 26 год. Немагчыма глядзець гэтую хлусню па тэлебачанні.
Цягам некалькі гадзін у цэнтры горада ўтварылася 4 чаргі, у якіх стаялі людзі, што падпісваліся за Святлану Ціханоўскую. Для гэтага адмыслова ў горад прыехалі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы з іншых гарадоў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча