- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я прачнуўся і ўбачыў агромністы спелы персік. Наліты сонцам, калмаценькі, у срэбна-расяным пушку, хоць і загадкава квадратны, як на карціне якога-небудзь куба-авангардыста. Цудоўны дар паўднёвага Крыма быў на дзве палавінкі падзелены равочкам з мяккім галубіна-шызым дымком, над якім лунала вохрыстая цяплынь. Ніжэй за равочак срэбна-расяны пушок таксама ружавеў, цяплеў. Сонейка відавочна жыло ўсярэдзіне персіка, і яно, разам са мною, прачыналася. (фрагмент)