- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга для журналістаў, пісьменнікаў, для ўсіх любцоў беларускага слова. Чытач ня знойдзе ў ей законаў стылістыкі, законаў маўленьня, тут даюцца толькі законы мовы, шляхі моўнага нармаваньня, той падмурак, безь якога нельга брацца за вышэйшыя паверхі. Хацелася б напомніць чытачу, што якасьць мовы празь вякі залежала ад якасьці друку, але сёньня гэта адчуваецца больш як калі. Ролю Бібліі ў нармаваньні мовы ўзяла на сябе газэта. Кожнае слова, добра або кепска ўжытае, асядае ў памяці і заносіцца ў картатэку. Якою мы зробім беларускую мову - такою і пакінем нашчадкам. Апрача нас самых ніхто ня прыйдзе і не паправіць зробленае. Так было заўсёды.