- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Агульнарэспубліканскі банк вакансій па Гарадоцкаму раёну: http://gsz.gov.by. Спачатку свае вакансіі прапанаваў свінагадоўчы комплекс «Паўночны», потым сістэма адукацыі і з устаноў культуры, а сёння абнавілася база вакансій з птушкафабрыкі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і райбальніцы. Пры гэтым пераважная колькасць вакансій са стаўкай толькі ў 330 рублёў. Гэта датычыцца работнікаў педагагічных прафесій — дэфектолагаў, псіхолагаў, выхавацеляў, трэнераў і г.д.. Аналагічныя стаўкі заробку і ў сістэме культуры — акампаніятараў, кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці, балетмайстраў, хормайстраў і г.д. Аналагічныя прапановы і для слесараў-сантэхнікаў, рабочых, павароў, электрыкаў з розных арганізацый раёна.