- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Некалькі фота-фактаў пра люкі цеплатрасы на Гагарына, якія грэюць паветра... Прапануем вашай увазе чатыры фота-факта пра слабую тэрмаізаляцыю цеплатрасы ў мікрараёне Гагарына. Хто адказвае за гэтыя страты і аплачвае абагрэў паветра? Могуць дэпутаты гэтым пацікавіцца? Колькі такіх люкаў у Гарадку? Камунальнымі службамі Гарадка праводзіцца пэўная праца па абмежаванню цепла страт пры падачы цеплаэнергіі да спажыўцоў у Гарадку. Толькі зімой добра бачна дзе такая страта цяпла адбываецца і па сёняшні дзень. Цяперашняя жа зіма са снегападамі з’яўляецца наглядным «кантралёрам» за якасцю цеплатрас у Гарадку. Добра бачна, дзе чыгунныя люкі цямнеюць на навакольным снезе. Мне часта даводзіцца наведваць маці на Чкалава і прахадзіць каля дзіцячага садка № 3 па вуліцы Гагарына. Тут каля садка дзеці, выхавацелі, бацькі, жыхары ўжо каторы год зімой бачаць пэўную безгаспадарчасць: дзве кропкі абагрэва паветра. Нас дзяржава ўжо больш 10 гадоў заклікае эканомней адносіцца да энергарэсурсаў. Апошнімі гадамі гучаць абяцанні выйсці на 100% аплату спажыўцамі затрат на ацяпленне і падачу гарачай вады ў зімовы перыяд.