be
pdf

Гасцінец 5 (321) 2022

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Арганізацыі Гарадоцкага раёна маюць самую вялікую адносную дэбіторскую пратэрмінаванасць. Хто мае самыя вялікія даўгі па крэдытах? Віцебскае абласное ўпраўлене статыстыкі апублікавала статыстычныя даныя за першы месяц 2022 года пра дэбіторскую і крэдыторскую пратэрмінаванасці. Гарадоцкі раён у лідарах па адноснай, як дэбіторскай, так і па крэдыторскай пратэрмінаванасці. Але ў якіх раёнах фінансавае становішча яшчэ горш? Дэбіторская пратэрмінаванасць паказвае колькі павінны арганізацыям раёна пакупнікі прадукцыі і паслугаў, калі закончыліся тэрміны выплат па дамове. Па выніках студзеня 2021 года, такая пратэрмінаванасць складала па нашаму раёну 6,3 млн. руб, а ў 2022 годзе дасягнула 7,2 млн. руб.Але год назад яна складала па пратэрмінаанай велічыні 42,9% ад усіх даўгоў, то ў гэтым годзе знізілася да 32,7 %. Чаму стала так? Мусіць таму , што ў гэтым годзе прадукцыі і паслугаў было аказана значна больш і рост абсалютнага доўгу на 900 тыс. руб. прывёў да змяншэнне адноснага доўга на 10,2%.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2022-03
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2022 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org