«Гайда Банда» - заключны канцэрт у Сподках
2022-02-23 13:31
“Гайда Банда” – гэта польска-беларускі гурт, які выконвае традыцыйны танцавальны і спеўны рэпертуар з Падляшша і заходняй Беларусі.
Падляскі Інстытут Культуры ў Беластоку запрашае на канцэрт гурта Hajda Banda / Гайда Банда 25 лютага ў 19.00, у Сподкі па вул. св. Роха, 14 у Беластоку.
Старадаўнія полькі і вальсы з абодвух бакоў Белавежскай пушчы, выкананыя з юнацкай энергіяй і артыстычнай вытанчанасцю, узятымі ад старых майстроў вясковай музыкі (Эдмунд Брожэк, Віктар Валкавыцкі, Станіслаў Роса і Вера Грыгарук.
Гурт быў заснаваны ў 2021 годзе па ініцыятыве скрыпачкі Дар'і Буцкай як мастацкі працяг стыпендыі Нацыянальнага цэнтра культуры «Gaude Polonia». Праект супрацоўнічае з фальклорнай студыяй падляшскіх беларусаў «Жэмэрва» са Студзіводаў.
Склад:
Дар'я Буцкая - скрыпка, спевы
Кася Дудзяк - бас, спевы
Ніка Юрчук - скрыпка, спевы
Матэвуш Дабравольскі - барабан з абручом
Павел Іван - цымбалы, спевы
Куба Зімончык - трохрадная гармонія
«Гайда Банда» выступіць у Беластоку ўпершыню.
Этнаплыні - гэта серыя канцэртаў, у якой прадстаўлены гурты, што абапіраюцца на традыцыйныя і народныя мелодыі, але часта спалучаюць іх з сучасным, джазавым або класічным гучаннем. Такія канцэрты паказваюць, што сучасныя інтэрпрэтацыі традыцыйнай і народнай музыкі могуць ісці ў розных накірунках, спалучацца з рознымі плынямі, але яны ўсё роўна жывяцца энергіяй мінулага, цесна звязаныя з традыцыямі.
Мерапрыемства будзе арганізавана ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі і рэкамендацыямі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, што звязана з эпідэмічнай сітуацыяй у Польшчы.
Кошт квіткоў – 30 злотых
Продаж у Сподках па вул. вул. Роха 14.
14-18 лютага ад 8:30 раніцы - 15:30
21-25 лютага ад 8:30 раніцы - 16:30
і непасрэдна перад канцэртам.