- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1994 г. прыпала 50-я гадавіна існавання беларускага школьніцтваў пасляваеннай Полыпчы. Значыць, мінулага паўвека той дзейнасці беларусаў, якая з'яўлялася і будзе з'яўляцца адной з важнейшых умоў захавання нашых традыцый, развіцця культуры і роднай мовы, здабывання ведаў з нашай мінуўшчыны і павышэння нацыянальнай свядомасці. I хаця абуджэнне і фармаванне нацыянальнай свядомасці з'яўляецца працэсам складаным і працяглым, школа ў гэтым працэсе мела, мае і будзе мець калі не дамінуючую, то, напэўна, вельмі важную ролю. Зразумела, што каб школа магла паспяхова выконваць сваю ролю, трэба выкарыстаць усе магчымыя сродкі. Гэта адносіцца да кожнай ас-ветнай сістэмы, а тым больш да школьніцтва нацыянальнай меншасці. Не заглыбляючыся ў акалічнасці, разважанні аб месцы і ролі школы ў працэсе выхавання і развіцця нацыянальнай свядомасці, трэба падкрэсліць, што менавіта такім прынцыпам кіраваліся ўсе тыя ахвярныя і адданыя арганізатары і працаўнікі беларускага школьніцтва на Беласточчыне, якія з гэтым школьніцтвам былі звязаны і ў 1939-1941 гады