- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У снежны палон трапіў і слонімскі юнак. Як ужо паведамлялі беларускія СМІ, 3 сакавіка група з шасці беларускіх турыстаў адправілася на лыжах у Хібіны Мурманскай вобласці. У час падарожжа адбыўся сход снежных лавінаў. Пад снегам аказаліся чацвёра турыстаў. Тыя, хто выратаваўся, спачатку ўласнымі сіламі спрабавалі знайсці сваіх сяброў. Але гэта ім не ўдалося, таму на дапамогу былі выкліканы расійскія выратавальнікі. Але выратаваць беларусаў не ўдалося. Іх адшукалі мёртвымі пад снегам. Яўгена Траскевіча знайшлі першым на перавале Паўночны Тавайок Лавазерск а г а раёна Му рма нск а й вобласці. Астатніх — праз паўтары гадзіны. Усе загінуўшыя былі жыхарамі Брэ с та. Адзін з і х — 24-гадовы Яўген Траскевіч — меў непасрэднае дачыненне да Слонімшчыны. Яго бабуля жыве ў Дзераўной, адсюль родам і мама. Яўген вельмі часта прыязджаў да бабулі ў госці, любіў тут з сябрамі бавіць час і адпачываць. Ён працаваў у фірме, якая займаецца прамысловым альпінізмам. Быў вопытным турыстам. Завочна вучыўся на гістарычным факультэце Брэсцкага універсітэта імя А.С. Пушкіна.