- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каб не забываліся. З 8 да 13 красавіка на Слонімшчыне праходзілі памінальныя службы на вясковых і гарадскіх могілках. У гэтыя дні людзі прыязджалі да магілаў продкаў з усіх куткоў Беларусі і з-за межаў краіны. Традыцыйна ўжо перад Радаўніцай у беларусаў былі чатыры выхадныя дні. Але асвячаць магілы пачынаюць раней. Так, у вёсках Касцяні і Хадзявічы памінальныя свечкі на вясковых могілках гарэлі ў чацвер, у Востраве — у нядзелю. У Слоніме памінальныя малітвы святароў гучалі непасрэдна на Радаўніцу ў аўторак. Тысячы людзей у гэтыя дні аддалі даніну памяці сваім продкам, прыбралі ды паднавілі іх магілкі і помнікі. Для памерлых Радаўніца — гэта малітва за спакой іхніх душаў. Для жывых — патрэба памятаць пра свае карані і не забывацца, адкуль цягнецца іх род. Бо без мінулага — няма будучыні. Ні ў чалавека, ні ў народа.