- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раскопкі каля азгінавічаў. У гэтыя дні паабапал шашы Слонім — Ружаны, недалёка ад вёскі Азгінавічы, вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна вядуць раскопкі. Па словах старшага прапаршчыка батальёна Яўгена Воранава, каля Азгінавічаў ужо знойдзены парэшткі 16 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі летам 1941 года. “Знойдзены таксама два медальёны, значок “Отличник РККА”, манеты, якія перададзены ў Мінск на экспертызу”, — сказаў карэспандэнту “ГС” Яўген Воранаў. Раскопкі будуць працягвацца яшчэ некалькі дзён. А потым парэшткі загінуўшых воінаў Чырвонай Арміі перададуць органам мясцовай улады для перазахавання ў брацкай магіле.