- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад музыку агінскага. У Слоніме адбыўся VI Міжнародны фестываль музыкі, песняў і танцаў “Паланэз-2010”. Традыцыйна ён пачаўся ў цэнтры горада — на вуліцы Пушкіна, каля помніка воінам, загінуўшым падчас Другой сусветнай вайны. Потым пад гукі аркестра ўдзельнікі свята накіраваліся да РДК. Дзесяткі людзей прайшліся па цэнтральных вуліцах Слоніма. Гледзячы на іх, міжволі падумаў, што гэта адзінае свята ў нашым горадзе, якое вяртае гараджан у XVIII стагоддзе да Агінскіх. Пасля шэсця ў раённым Доме культуры доўга гучалі розныя мелодыі ў выкананні калектываў Слонімшчыны, іншых гарадоў Беларусі і Польшчы.