- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Супрацьстаянне працягваецца. 56 чалавек, якія гандлююць на міні-рынку на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме, працягваюць адстойваць свае рабочыя месцы. Нагадаем нашым чытачам, што прадпрымальнікаў з Брэсцкай вуліцы хочуць перавесці на рынак “Наш край” на Тапалёвую вуліцу. А прадпрымальнікі хочуць гандляваць на сваіх месцах. Тым больш што кожны з іх заключыў дамову з арандатарам зямлі да канца г эта га года. А кавалак г этай зямлі здадзены райвыканкамам у арэнду ажно да 2027 года. Ды і жыхарам густанаселенага раёна Брэсцкай вуліцы вельмі дарэчы гэты міні-рынак. Тым не менш уладам не падабаецца рынак на Брэсцкай вуліцы. Яны цвердзяць, што гандаль на ім адбываецца з парушэннем усіх нормаў: і пажарных, і санэпідэмічных і г.д. І гэта прытым, што рынак існуе з 1994 года. Яго адкрываў яшчэ Віктар Чорны.