- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Папулярнымі былі падворкі. На мінулых выхадных у Гродне прайшлі заключныя мерапрыемствы VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Самай любімай часткай сярод гродзенцаў паранейшаму застаецца прэзентацыя нацыянальных падворкаў. Сёлета іх было 26: упершыню ўдзельнічалі кітайцы і галандцы. Сябры непрызнанага Саюза палякаў на Беларусі зладзілі альтэрнатыўную творчую пляцоўку ў двары свайго офіса. Маштабнае мерапрыемства працягвалася з 4 да 6 чэрвеня і ўключала больш за 70 мерапрыемстваў: канцэрты, прэзентацыі, выставы, тыдзень нацыянальнага кіно, горад майстроў.