- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праблемы будуць вырашацца. Два тыдні таму слонімскія грамадскія актывісты сабралі і перадалі ў Слонімскі райвыканкам зварот наконт паляпшэння асфальтаванага пакрыцця на Брэсцкай вуліцы. Пад зваротам было змешчана больш за 200 подпісаў. Пра гэта пісала “Газета Слонімская” 19 траўня. На імя тых, хто збіраў подпісы, прыйшоў адказ старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. У адказе паведамляецца, што 20 траўня адбыўся агульны сход жыхароў мікрараёна на Брэсцкай вуліцы з прадстаўнікамі Слонімскага райвыканкама і адміністрацыяй ЖРЭА па пытаннях добраўпарадкавання тэрыторый каля шматпавярховікаў і па іншых пытаннях. Падчас сходу было выказана шэраг прапаноў па паляпшэнні работы службаў ЖКГ, узняты злабадзённыя праблемы, якія хвалююць людзей.