- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ах, дзеці-дзеці, дзе вас падзеці... Маладыя мамы СВК “Дружба- Агра” вельмі ўсхваляваныя тым, што ім няма куды падзець сваіх малых дзяцей-дашкольнікаў. Раней у вёсцы Касцяні быў дзіцячы садок, але цяпер ад яго засталіся толькі сцены і ён зарос пустазеллем. Хаця Касцяні лічацца аграгарадком. Там шмат зроблена ў апошні час для добраўпарадкавання вёскі, з’явіліся новыя пабудовы, вёска значна папрыгажэла, ажывілася. Са сваёй праблемай жанчыны звярталіся да кіраўніцтва гаспадаркі, у райвыканкам, але пытанне на сённяшні дзень так і не вырашана. Таму яны пажадалі сустрэцца ў Касцянях з карэспандэнтам “ГС” і расказаць пра свае клопаты.