- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Слоніме прайшлі першыя пікеты па збору подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты. Каля ўвахода на цэнтральны рынак у Слоніме ў мінулыя выхадныя, 2-га і 3-га кастрычніка, з’явіўся першы пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі сустаршыні аргкамітэта па сварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага. Перад тым як паставіць пікеты каля рынку, слонімскі актывіст БХД Іван Бедка патэлефанаваў у Слонімскі райвыканкам і папытаў дазволу на пікет. Бо толькі ў суботу мясцовая “раёнка” апублікавала рашэнне Слонімскага райвыканкама № 785 ад 22 верасня “Аб вызначэнні месц, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”.