- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдатны ўраджай вырас сёлета на палетках краiны. І людзi пастаралiся, i надвор’е падмацавала iх руплiвасць. Стаяла доўгая i цёплая восень, i, здавалася б, усiм хапiла часу, каб усё сабраць, упарадкаваць, паклапацiцца пра будучы хлеб... Але, як аказалася, нярэдка прасцей адрапартаваць, чым навесцi поўны парадак у гаспадарцы. А калi праверыць? У адпаведнасцi з даручэннем прэзiдэнта краiны ўрад сумесна з Мiнсельгасхарчам дадаткова разгледзелi пытаннi завяршэння сельскагаспадарчых работ i правялi выбарачную праверку сапраўднасцi iнфармацыi, што была пададзена аблвыканкамамi. А iнфармацыя была такая: усё ўбрана, узарана ў лепшыя тэрмiны, i нават саломкi не засталося. Аказалася, што ў сярэдзiне лiстапада (на 15.11.2008) многiм патрэбна было яшчэ, што называецца, працаваць ды працаваць... Як паведамляе газета “Звязда”, у Гродзенскай вобласцi зяблiва было не паднятае на плошчы 11 549 га (Дзятлаўскi раён — 1365 га, Зэльвенскi — 5 2 0 , С л о н i м с к i — 4 9 8 2 , Шчучынскi — 561 га). Агароднiна не сабрана на плошчы 20-га ў РУСП « АТ Ф «Шчара» Слонiмскага раёна. Салома не сабрана з палёў у Карэлiцкiм i Навагрудскiм раёнах. У адпаведнасцi з рашэннем Гродзенскага аблвыканкама за незабеспячэнне завяршэння восеньскiх палявых работ аб’яўлена заўвага першаму намеснiку старшынi аблсельгасхарча М. Пахолку, а начальнiку аддзела камiтэта Ф. Жыжнеўскаму — вымова.