- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Антон Дабрэнка: “Камбайнер за працу на жніве атрымае па 3-4 мільёны” Сёлета гаспадаркамі Слонімскага раёна намалочана больш за 87 тысяч тон збожжа. Гэта на 30 тысяч больш, чым летась. Самай вялікай ураджайнасці на жніве дабіліся хлебаробы СВК “Сянькоўшчына” — 52,4 ц з гектара. Усяго ў гэтым кааператыве намалацілі 10 696 тон збожжа. З гэтай нагоды карэспандэнт “ГС” звязаўся па тэлефоне са старшынёй СВК “Сянькоўшчына” Антонам Дабрэнкам і задаў яму некалькі пытанняў. — Антон Станіслававіч, Ваша гаспадарка сёлета на Слонімшчыне дабілася самых высокіх паказчыкаў на жніве. Гэта нейкая выпадковасцьці так і павінна быць? — Да такіх вынікаў мы ішлі тры гады, але нам заўсёды перашкаджала надвор’е. Сёлета мы таксама зрабілі ўсё згодна з усімі правіламі агратэхнікі. З восені ўнеслі на палі нямала арганічных угнаенняў, вясною — больш мінеральных угнаенняў. Сур’ёзная ўвага надавалася абароне раслін ад пустазелля і хваробаў. Ды і на жніве пастараліся нашы камбайнеры. Некаторыя з іх намалацілі па дзве тысячы тон збожжа. На днях мы завяршылі ўборку грэчкі, а значыць, нас цяпер можна павіншаваць з поўнымі дажынкамі.