- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перад вамі вучэбны дапаможнік па новым для вас вучэбным прадмеце — геаграфіі. З ім вы здзейсніце мноства адкрыццяў, пабываеце ва ўнікальных кутках нашай планеты! Давайце даведаемся, як ён пабудаваны. Спачатку вы пазнаёміцеся са зместам, у якім пералічаны раздзелы і тэмы вучэбнага дапаможніка. Кожная тэма падзелена на параграфы, а параграфы — на блокі, пазначаныя нумарамі. Прагартаўшы старонкі, вы заўважыце, што кожную тэму пачынае рубрыка «геаграфічныя рэкорды». У ёй прадстаўлена дадатковая інфармацыя пра ўнікальныя аб’екты і з’явы, з падрабязным апісаннем якіх вы пазнаёміцеся пры вывучэнні адпаведнай тэмы.