- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падзеі рамана Віктара Сазонава ахопліваюць значную тэрыторыю. Яны адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на далёкім Усходзе. Беларусь жа і геаграфічна, і духоўна займае цэнтральнае месца ў творы. У рамане не абышлося і без персанажа з Гродна. Ёсць нават рэальны эпізод, што адбываўся на адной з вуліц горада. Аўтар кажа, што ў кнізе паказаныя складанасці і раскіданасць лёсаў беларусаў, што адбываюцца не па іх волі. «Трагізм сітуацыі ў тым, што ў пэўны гістарычны адрэзак, звязаны з часовай стратай дзяржаўнасці, іншыя вырашалі за беларусаў, дзе ім быць і чые інтарэсы абараняць. Адсюль і высновы: адраджаць, захоўваць і бараніць сваё. Як сваё каханне, так і сваю зямлю. І тое і другое непазбежна падвяргаецца нападкам», — рэзюмуе аўтар. (ru.hrodna.life)