be
pdf

Географія Беларусі

Смолiч Аркадзь

Кніга Аркадзя Смоліча – гэта не падручнік па геаграфіі, хаця можна яе выкарыстоўваць і ў якасці падручніка. Гэта больш даследаванне-апісанне Беларусі з пункту гледжання этнографа, антраполага, гісторыка. Ёсць у ёй і звесткі дакладна геаграфічныя, але гэта толькі дадатак да агулу. Багата ілюстраваная кніга, выдадзеная ў пачатку ХХ стагоддзя, была своеасаблівым працягам даследаванняў Яўхіма Карскага. Кніга была завершана ў 1919 годзе. «Геаграфію Беларусі» (у арыгінальным напісаньні — «Географія Беларусі»), першая і, пэўна, галоўная кніга Смоліча, якая адкрывалася эпіграфам «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў». «Геаграфія Беларусі» Аркадзя Смоліча — паважны навуковы твор і адначасова жывы, пранікнёны аповед пра беларускую зямлю, яе прыроду, гаспадарку і народ. У сваім часе яна атрымала шырокае грамадзкае прызнаньне, сталася незаменнай крыніцай радзімазнаўства, добра прычынілася да самапазнаньня беларусаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Друкарня "Віленскага Выдавецтва" Б.А. Клецкіна
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 1922
  • Выдавец: Друкарня "Віленскага Выдавецтва" Б.А. Клецкіна
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня "Віленскага Выдавецтва" Б.А. Клецкіна
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Мэтадычная літаратура, Грамадзтва, Турыстыка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org