«Гэта не камедыя!» Паразмаўлялі з рэжысёрам беларускага серыяла, які называюць галоўнай прэм’ерай сезону
2023-12-12 15:43
У гэтую нядзелю, 10 снежня, у варшаўскім кінатэатры Kinoteka можна было сустрэць сотні беларусаў, якія спяшаліся на прэм’еру серыяла «Працэсы». Навэлы абсурду пра Беларусь у чорным люстэрку Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй знялі спецыяльна для тэлеканала Белсат. Атрымаліся чатыры разнажанравыя гісторыі, якія паглядзелі ўжо сотні тысяч інтэрнет-гледачоў.
Збіраюць «Працэсы» аншлагі і ў кіназалах. Мы схадзіла на прэмʼеру ў «Кінатэку», убачылі ўсе чатыры эпізоды «Працэсаў» і паразмаўлялі пра іх з рэжысёрам серыяла Андрэем Кашперскім.