- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Філосаф, публіцыст, паэт, празаік, літаратуразнавец, культурна-грамадскі дзеяч Уладзімір Самойла нарадзіўся 17 (29) студзеня 1878 года ў Мінску. Бацька — Іван Іванавіч Самойла — быў дырэктарам Мінскага рэальнага вучылішча, кіраўніком Таварыства прыгожых мастацтваў у Мінску. У. Самойла першапачатковую адукацыю набыў у Мінску. Далей вучыўся ў Маскоўскім, а потым у Пецярбургскім універсітэтах. Вывучыў сем розных моў. На пецярбургскі перыяд прыпадае час станаўлення сувязяў У. Самойлы з беларускім культурна-грамадскім рухам. Асабістыя кантакты з многімі прадстаўнікамі беларускай творчай інтэлігенцыі спрыялі росту яго нацыянальнай самасвядомасці. Праз мінскую газету «Голос провинции» (22.12.1906) ён шчыра вітаў заснаванне ў Пецярбургу кнігавыдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца», падкрэсліваючы яе вялікія перспектывы ў справе беларускага нацыянальнага адраджэння. У. Самойла адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук» (1906), якое ў канцы 1907 года рыхтавала да друку купалаўскую «Жалейку». З 1918 года жыў у Вільні, працаваў выкладчыкам у розных навучальных установах, актыўна супрацоўнічаў з беларускімі, польскімі, рускімі і нямецкімі перыядычнымі выданнямі.
   Увесь твор у адным файле