be

Гістарычны альбом выпуск 2

Лётніцтва

Наш другі выпуск па гісторыі транспарта цалкам прысвечаны лётніцтву. Што такое лётніцтва? У шырокім сэнсе слова - гэта ўсё, што звязана з палётамі чалавека, пачынаючы ад першых балонаў напоўненых гарачым паветрам і сканчаючы самалётамі. Гэта дзіўны і прыгожы свет, поўны гераічных учынкаў і асабістых трагедый. Як і раней, мы абмяжуемся перыядам да 1939 году. Для тых, хто не чытаў наш першы выпуск нагадаем, што азначаная мяжа абрана намі не выпадкова. Гэта час гіерад пачаткам Другой сусветнай вайны, наступствы якой для нашага краю былі настолькі катастрафічнымі, што мы можам казаць пра практычна поўнае спыненне ўсяго ранейшага ўкладу жыцця і разбурэнне традыцыйнага грамадсгва. Зараз, верагодна, ужо немагчыма аднавіць былое, але ўсвядоміць, пазнаць і ацэніць - гэта наш абавязак перад будучымі пакаленнямі.

Каталёг: Каталёг EEDC
Пэрыёдыка: Гістарычны альбом
Выдаўцы і выдавецтвы: Камет
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Вайцэховіч З.
  • Выдавец: Камет
  • Выдавецтва/ друкарня: Камет
  • Памеры: 144 с., іл., 21см
  • Copyright: © 2009 by З. Вайцэховіч - тэкст
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3245
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org