- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дапаможнік змяшчае разгорнутую панараму развіцця гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ад з’яўлення першых гістарычных звестак пра Беларусь па сённяшні дзень. Выданне ўтрымлівае тэматыку і планы заняткаў, спіс літаратуры, тэматыку рэфератаў, тэсты для самаправеркі. Прызначаны для спецыялістаў па гісторыі гістарычнай навукі, студэнтаў-гісторыкаў, выкладчыкаў гісторыі Беларусі. Пераход да нацыянальнай гістарычнай канцэпцыі ў Беларусі, які быў здзейснены ў першай палове 90-х гг. ХХ ст., прадвызначыў увядзенне ў праграмы ВНУ курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі». Гэтая спецыяльная гістарычная дысцыпліна прадугледжвае вывучэнне творчасці гісторыкаў, навуковых кірункаў, вызначэнне іх ролі ў айчыннай гістарыяграфіі. Асобная ўвага надаецца аналізу дзейнасці навуковых і навучальных установаў гістарычнага профілю ў Беларусі. У дапаможніку ахопліваецца перыяд гісторыі гістарычнай думкі Беларусі ад яе вытокаў па сённяшні дзень. Правілы выкарыстаньня