- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторык Сяргея Грунтова, які даў лекцыю «Прасторы памяці: фотаздымкі ў беларускім вясковым інтэрʼеры».
Тое месца, якое займае фатаграфія ў беларускім грамадстве гэтаму віду мастацтва давялося заслужыць. Напрыклад, вось што пісаў Ісак Сербаў пра просьбу зрабіць фота аднаго з беларусаў на пачатку 20 стагоддзя:
«На зваротным шляху нам сустрэўся мясцовы паляшук, які ехаў з жонкай на кірмаш у Лагішын. Склалася файная група. Мне хацелася як-небудзь сфатаграфаваць іх. Стараста прыпыніў палешука і патлумачыў яму мой намер. Той спакойна выслухаў, але ледзьве я толькі навёў на яго фотаапарат, як паляшук з усёй моцы рвануў лейцы, сцебануў коней і без аглядкі памчаў па пыльнай дарозе».
Пра гэта мы даведаліся ад гісторыка Сяргея Грунтова, які даў лекцыю «Прасторы памяці: фотаздымкі ў беларускім вясковым інтэрʼеры». Сустрэча адбылася ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве, а гутарку з гісторыкам запісаў Эдуард Жолуд.