- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии". Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай непрыкметнай кніжачкі — адной з тых, якія студэнты звычайна так не хочуць чытаць. Асабліва завочнікі. Спецыяльна для ўсіх цікаўных, цудам атрымалася выхапіць рукапіс з полымя знайсці экзэмпляр "крамольнай метадычкі". Чытайце на здароўе. Інфармацыя мусіць быць вольнай.