- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На выбарах 1990 камуністычнай партыі атрымала большасць месцаў у Вярхоўным Савеце. Аднак удзел іншых сіл раскалоў парламент на тры блокі: камуністычна-наменклатурны; антыкамуністычны; умераных па поглядах інтэлігентаў і радавых членаў кампартыі. На агульнасаюзным рэферэндуме ў сакавіку 1991 каля 83 % жыхароў Беларусі прагаласавалі за захаванне СССР. Становішча змянілася ў выніку спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве ў жніўні 1991. Кіраўніцтва рэспублікі і ЦК Камуністычнай партыі Беларусі не выступілі з асуджэннем перавароту, але пасля яго падаўлення вымушаныя былі рэагаваць на перамены і пачатак распаду Савецкага Саюза. лідар камуністычна-наменклатурнга блока ў ВС БССР Мікалай Дземянцей быў вымушаны сыйсці ў адстаўку з пасады старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета, яго месца заняў лідар умераных Станіславаў Шушкевіч.