- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Горбік, выводзячы пачатак беларускага катэхізму, сягае да дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Нягледзячы на тое, што сёння існуе даволі вялікая колькасць разнастайнай рэлігінай літаратуры, даследчыка цікавіць перадусім уласна беларуская. У сваёй працы "Гісторыя катэхізму на Беларусі" аўтар ставіць на мэце вылучыць і данесці да чытача багацце менавіта беларускай хрысціянскай літаратурнай спадчыны. Гісторык вылучае перыяды росквіту катэхізму на Беларусі, а таксама яго заняпады. Варта адзначыць, што праца ўвабрала ў сябе агляд не толькі уніяцкай, або праваслаўнай рэлігійнай літаратуры, але таксама і пратэстанцкай, і каталіцкай, і ўсіх цэркваў, якія існавалі на Беларусі на працягу вякоў. Вялікая ўвага ў даследаванні надаецца як аналізу твораў, так і стваральнікам літаратурных крыніц. Гэта кніга – чарговае пацверджанне таго, што гісторыя Беларусі неадрыўна звязана з гісторыяй свету, а сама краіна – не безмоўнае і безгалосае яўленне. (Н. Г.)