- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагія вучні! Вы пачынаеце вывучэнне наступнай за Старажытнасцю эпохі сусветнай гісторыі, якую называюць Сярэднімі вякамі. З дапамогай зместу ў канцы вучэбнага дапаможніка вы зможаце хутка арыентавацца ў вывучаемым матэрыяле і знаходзіць патрэбныя раздзел, тэму, параграф. Тэкст кожнага параграфа падраздзяляецца на асноўны і дадатковы. Асноўны ўключае матэрыял, абавязковы для вывучэння і засваення. Асобым шрыфтам выдзелены новыя словы: важнейшыя — паўтлустым курсівам, астатнія — курсівам.