Глобус напісаў кнігу пра Сыса
2026-01-05 15:27
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга Адама Глобуса з назвай «Наш паэт Анатоль Сыс», дзе аўтар дзеліцца сваімі ўспамінамі і назіраннямі пра аднаго з найадметнейшых беларускіх літаратараў пакалення «Тутэйшых».
«У кнізе аўтар сабраў свае нататкі пра творцу, з якім яму давялося працаваць, сябраваць і ствараць літаратурнае аб’яднанне „Тутэйшыя“. Супярэчлівая і эксцэнтрычная постаць Сыса і пасля смерці прываблівае чытачоў і літаратуразнаўцаў. Паэтычны геній і глыбока няшчасны чалавек, ён заўсёды быў патрыётам Беларусі, служыў ёй і змагаўся за яе словам і справай», — гаворыцца ў анатацыі да навінкі.
Аўтар кнігі Адам Глобус падпісаў шэраг асобнікаў, якія можна набыць у краме ў Менску
Наогул кнігу можна замовіць праз сайт
Kniger.by, або купіць у краме ў самым цэнтры Менску ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41–42.
Магчымая кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.