- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За акном — плач па верасні: пляскочуць зацяжныя дажджы. Я сяджу ў халодным пакоі на дачы, па-зімоваму накінуўшы на плечы кажух, па нечым няясным сумуючы, і з прыемнасцю, усё роўна як вітаючы ласкавыя праменьчыкі далёкага сонейка, перакладаю фотаздымкі апошняга падарожжа па белым свеце. Запыніўшы позірк на адным з іх, пазнаю ўваход у атэль «Кальбер» у Антананарыву, вузкую нервова-віхлястую вулачку, застаўленую аўтамашынамі, і Разафі з вялізным букетам танных і дзікіх, яркіх і пахкіх, усім гэтым падобных на сваю гаспадыню, кветак. Разафі стаіць на бруку ля ганка — басаногая, у кароценькай, абтрапанай унізе спаднічцы і безрукавай адкрытай кофтачцы, чорненькая, нібы чарцяня, рухавая і ўсмешлівая, а за ёю — яе надзейная ахова: такія ж басаногія хлапчукі-чарцяняты — вулічная дзятва. (фрагмент)