- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“…У зборніку “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі, якія патрэбныя тут, хутчэй, канцэптуальна. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі. Да зборніка “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” хочацца падысці як да рок-анталогіі: старыя баевікі, неўміручая класіка, а таксама свежыя трэкі, якія нагадваюць, што аўтар яшчэ жывы ды варушыцца, у прыватнасці — заглаўны трэк, то бок верш…”