- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяжка ўявіць гістарычны радавод беларускай шляхты ў адрыве ад гэаграфіі яе пражываньня, не гаворачы пра статыстычныя ўяўленьні тых асаблівасьцяў. Таму важна паглядзець на расьсяленьне ваколічнай шляхты паводле рэвізіяў 1783-1785 й 1798-1799 гг., праведзеных царскімі ўладамі ў межах Магілёўскай і Полацкай губерняў. Пададзеныя зьвесткі былі сабраны з вусных дэклярацыяў саміх насельнікаў ваколіцаў і вымярэньняў землямераў Гэнеральнага межаваньня, Зямельныя плошчы пад ваколіцамі пэўным чынам перабольшаныя, бо шляхта карысталася палеткамі, у значнай меры, сумесна зь дзяржаваю, царквою, магнатамі. Але на свой час - гэта першыя суцэльныя й найбольш дакладныя зьвесткі. Са складзенай табліцы вынікае, што на ўсходнебеларускім абшары найболыпая шляхецкая супольнасць месьцілася ў Магілёўскай губерні. (Я. Анішчанка, Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783-1785 і 1798-1799, фрагмэнт)