- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На заводзе Гомельскага сельскагаспадарчага машынабудавання, больш вядомым, як “Гомсельмаш”, дырэктыву зразумелі выдатна. Але выконваць яе не спяшаліся. Тут, бляха-муха, трэба новы сіласаўборачны камбайн здаваць, а гэтыя абкамаўскія лайдакі з рознай дуротаю лезуць! Завадское кіраўніцтва хуценька памножыла паперчыну на электрографе “Эра” і скінула па інстанцыях ніжэй: маўляў, разбірайцеся са сваім ідэйна-няспелым кантынгентам самастойна. Толькі не забудзьцеся персаніфікаваць адказнасць і дакласці пра выкананне.