- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Чарговы выпуск альманаха змяшчае матэрыялы па розных праблемах гісторыі Гродна і Гродзеншчыны. Сярод тэмаў нумару: паліцэйскі нагляд у горадзе над Нёманам у першай палове ХІХ ст., «сімвалічнае прысваенне» гарадской прасторы «заходнерускімі» дзеячамі 60–х гадоў ХІХ ст., архітэктурна–планіровачныя змены ў міжваенным Гродна, гродзенскі водгук маскоўскай «справы лекараў» і іншыя праявы дзяржаўнага антысемітызму ў Савецкай Беларусі канца 1940–х — пачатку 1950–х гг., лёс праваслаўнай і каталіцкай царквы на Гродзеншчыне ў 1944 — 1964 гг. ды іншыя. Упершыню друкуюцца гімназічныя атэстаты Івана і Антона Луцкевічаў.